Перайсці да зместу

Кубак выкліку ФІБА

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заснаваны: 2003
Рэарганізаваны: 2015
Перыядычнасць: штогод
Колькасць каманд: 32

Кубак ФІБА Еўропы (англ.: EuroChallenge) — еўрапейскі клубны баскетбольны турнір. З’явіўся ў 2003 годзе пад эгідай ФІБА Еўропа. У перыяд з 2003 па 2005 год насіў назву «Еўраліга ФІБА», з 2005 па 2008 — «Еўракубак ФІБА», у 2008 гэты турнір быў аб’яднаны з Кубкам УЛЕБ і стаў называцца «Кубак выкліку ФІБА». Апошні раз быў разгуляны ў сезоне 2014/2015. З 2015 года ФІБА на замену Кубку выкліку заснавала новы турнір Кубак ФІБА Еўропы.

Год Пераможца Лік Фіналіст
2014/2015 Сцяг Францыі Нантэр 64:63 Сцяг Турцыі Трабзанспор
2013/2014 Сцяг Італіі Рэджана 79:65 Сцяг Расіі Трыумф[1]
2012/2013 Сцяг Расіі Чырвоныя Крылы 77:76 Сцяг Турцыі Каршыяка[2]
2011/2012 Сцяг Турцыі Бешыкташ 91:86 Сцяг Францыі Элан Шалон[3]
2010/2011 Сцяг Славеніі Крка 83:77 Сцяг Расіі Лакаматыў-Кубань[4]
2009/2010 Сцяг Германіі Гётынген 83:75 Сцяг Расіі Чырвоныя Крылы[5]
2008/2009 Сцяг Італіі Віртус 77:75 Сцяг Францыі Шале [6]
2007/2008 Сцяг Латвіі Баранс 63:62 Сцяг Бельгіі Монс[7]
2006/2007 Сцяг Іспаніі Жырона 79:72 Сцяг Украіны Азоўмаш[8]
2005/2006 Сцяг Іспаніі Хавентут 88:63 Сцяг Расіі Хімкі[9]
2004/2005 Сцяг Расіі Дынама Санкт-Пецярбург 85:74 Сцяг Украіны Кіеў[10]
2003/2004 Сцяг Расіі УНІКС 87:63 Сцяг Грэцыі Марусі[11]

Зноскі